У выставачнай за
ле музея пачала працу часовая экспазіцыя «Беларуская вышыванка». Праект знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі традыцыямі ткацтва і вышыўкі Ружанскага краю праз працы мясцовых майстроў народных рамёстваў.
Галоўнымі экспанатамі выставы сталі традыцыйныя беларускія ручнікі. Кожны з іх — гэта не проста прадмет побыту, а зашыфраванае пасланне з мінулага. Мясцовыя майстры беражліва перанеслі на палотны старадаўнія арнаменты, якія сімвалізуюць дабрабыт, моцную сям’ю, багаты ўраджай і абарону ад нягод. Наведвальнікі змогуць убачыць як старадаўнія саматканыя ручнікі, так і сучасныя працы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках крыжыка і гладзі.
Часовая экспазіцыя разгарнулася ў гістарычных сценах «Беларускага Версаля» што стварае дзіўны кантраст паміж манументальнай палацавай архітэктурай і вытанчаным, душэўным народным мастацтвам.
Экспазіцыя дзейнічае на працягу двух летніх месяцаў — у чэрвені і ліпені.
Запрашаем дакрануцца да вытокаў беларускай культуры!

В Ружанском дворцовом комплексе рода Сапег 14 мая прошла традиционная международная акция «Ночь музеев». В этот раз культурная программа была приурочена к Году белорусской женщины.


































