Тое, што чалавека цягне на гістарычную радзіму, натуральна: большасць стараецца не забываць свае карані. Падуладны такой настальгіі і прадстаўнікі арыстакратыі: нашчадкі тых, хто вядомы нам з гістарычных нарысаў і падручнікаў, таксама імкнуцца пабываць на зямлі, адкуль бярэ пачатак знакаміты род, ва ўладаннях сваіх продкаў.

За стагоддзі свайго існавання Ружанскі палац некалькі разоў пераходзіў да розных гаспадароў, але гэты велічны аб’ект архітэктуры заўсёды будуць звязваць толькі з прозвішчам Сапегаў. Пасля гістарычных падзей мінулага стагоддзя ў 1939-м годзе Сапегі вымушаны былі пакінуць беларускую зямлю. Ды так больш і не вярнуліся. Сёння прадстаўнікі гэтага магнацкага роду жывуць у розных кутках свету. Але час ад часу захоча хто-небудзь з іх ступіць на зямлю, па якой некалі хадзілі іх продкі, дзе ўсё дыхае даўніной. У 2003 годзе ў Ружаны прыязджала Марыя Сапега са сваімі двума сынамі. Яе муж — Ян Анджэй — нашчадак Сапегаў, які ў 20-х гадах мінулага стагоддзя разам з сям’ёй прыехаў у Ружаны. Сапегі прыводзілі маёнтак у парадак, выкупілі лес і займаліся лясной гаспадаркай. У 1939 годзе, калі пачалася Другая сусветная вайна, а тэрыторыя Заходняй Беларусі была далучана да СССР, Марыя вымушана была ўцякаць з Ружан. На той час яе муж ваяваў супраць нацыстаў у складзе польскага войска. Пасля вайны іх сям’я жыла ў Англіі, а калі мужа не стала, Марыя пераехала ў Польшчу. Дзесяць гадоў таму жанчына памерла.
А нядаўна ў Ружанах з прыватным візітам пабывала яшчэ двое прадстаўнікоў роду Сапегаў. Марыя Габрыэла і Марыніка прызналіся: радзіму продкаў наведалі ўпершыню.

Абедзве жанчыны адносяцца да ружанскай лініі Сапегаў. Марыя — дачка Яўстафія Севярына, брата Яна Анджэя, таго самага, што апошнім з Сапегаў жыў у Ружанскім радавым палацы. Яўстафій Сапега быў рознабаковай асобай: вайсковец, пасля пераезду ў Кенію — прафесійны паляўнічы, гісторык, які з’яўляецца аўтарам некалькіх выданняў. Дзед Марыі быў польскім дыпламатам. Жанчына нарадзілася і жыве ў Кеніі. Яна выйшла замуж за шведа Бенгтама Бэкмана, прадпрымальніка, гаспадара «Medicover» — медыцынскага холдынга, прадстаўніцтвы якога адкрыты амаль у 200 краінах свету, у тым ліку ў нашай (у Беларусі гэта лабараторныя цэнтры «Сінэва»). Але сёння, прызнаецца Марыя Сапега, яна займаецца выключна ўнукамі.
Марыя Габрыэла прызнаецца, што бацькі выхоўвалі яе з сёстрамі ў арыстакратычным духу. «Нам заўсёды нагадвалі, што нашы карані ідуць з Беларусі, а дакладней, Вялікага Княства Літоўскага. Па-беларуску ў нас ніхто не размаўляў, але польскай мове вучылі. І для мяне было вельмі важна хаця б раз тут пабываць», — расказала суразмоўца.
Непадробная цікаўнасць да Беларусі шмат гадоў была і ў Марынікі. Яна — Сапега па мужу Яўстафію Пятру. Хаця яго ўжо не стала, ёй запомніліся ўражанні мужа, якія ён прывёз пасля паездкі ў Ружаны ў 2003 годзе. Яе муж быў першым з Сапегаў, хто вярнуўся з Англіі і асеў у Польшчы.
«Панарамны здымак палаца, які ён зрабіў падчас паездкі, выклікаў неперадавальныя эмоцыі. Гэта такая велічная архітэктура! Шмат гадоў мне хацелася пабываць тут і самой. І павінна прызнацца, што ўбачанае на свае вочы зрабіла намнога большае ўражанне, чым я чакала», — зазначыла княгіня.
Марыніка Сапега жыве ў Варшаве. Як і ў сваячкі, яе дзейнасць звязана з медыцынай. Яна кардыёлаг, але ўжо шмат гадоў не займаецца ўрачэбнай практыкай: вядомая бізнесвумэн Польшчы мае фармацэўтычны бізнес.
Хаця «турысткамі» жанчын не назавеш: галоўнай мэтай іх паездкі ў Беларусь было даведацца больш пра свой род, — яны не змаглі не заўважыць прыгажосць краіны. «Больш за ўсё мяне ўразілі беларускія краявіды. Такой прыгожай некранутай прыроды, бадай, нідзе не даводзілася бачыць», — зазначыла Марыніка. А пабывалі Сапегі не толькі ў Ружанах: кропкамі іх прыпынкаў сталі Полацк, Друя, Навагрудчына, Гальшаны, Дзятлава, Слонім, Дзярэчын… Амаль усе беларускія месцы, куды за апошнія трыста гадоў ступала нага іх продкаў. І хаця гістарычна так склалася, што Сапегі і Радзівілы канкурыравалі паміж сабой, госці не прамінулі магчымасці заехаць у Нясвіж: сёння нашчадкі магнацкіх родаў сябруюць.

Кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянюк, які выступіў гідам для жанчын, лічыць візіт Сапегаў у Беларусь знакавай падзеяй для нас, беларусаў: гэта магчымасць убачыць нашчадкаў вялікага роду, якіх лёс раскідаў па ўсім свеце: сёння яны пражываюць у Польшчы, Англіі, Кеніі, Італіі, Аргенціне, Бразіліі. «Нягледзячы на тое, што ў сілу абставін Сапегі вымушаны былі пакінуць сваю гістарычную радзіму, яны ад пачатку і да сённяшняга дня заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй радзімы, стаялі на пазіцыях абароны ВКЛ і Рэчы Паспалітай».
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.
Источник: Раённыя Будні





















Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Пружанского райисполкома в партнерстве с гминой Ботьки победили во втором конкурсе микропроектов по тематической цели «Наследие», которые реализуются по программе «Польша — Беларусь — Украина — 2014-2020». Сумма гранта ЕС составляет 60 тыс. евро, средства стороны разделят поровну. По 3 тыс. евро на реализацию инициативы направят из местных бюджетов.
«Наш дворец часто называют «Белорусским Версалем», так как был построен по подобию знаменитого на весь мир французского дворца. Им владел род Сапег – один из самых значимых в Великом Княжестве Литовском. В наше время дворец представлял собой руины вплоть до 2008 года, пока не началась реставрация. На данный момент восстановлена въездная брама и два флигеля, в которых находится музей. Продолжается реставрация Восточного корпуса, – отмечает директор комплекса Кристина Глушко. – В 2011 году проведены работы по благоустройству территории возле въездной группы: высажены аллеи из туй, но спустя время одна аллея погибла. В то же время, это главный вход, через который мы принимаем делегации и туристические группы, это первое о нем впечатление. Поэтому помощь компании «БелГАЗавтосервис» и группы волонтеров для нас особенно ценна. Мне радостно, что подобный вклад социально ответственного бизнеса сегодня становится популярным, растет интерес к сохранению историко-культурных ценностей. В этом большая вера в будущее».


