ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

20 лютага ў музее для навучэнцаў ДУА “Ружанская сярэдняя школа імя Казіміра Марача” прайшла віктарына пад назвай “Ведай родную мову”, якая была прысвечана да Дня роднай мовы. Удзельнікі акунуліся ў атмасферу багатай беларускай культуры, з цікавасцю разгадвалі моўныя загадкі і спаборнічалі ў веданні рэдкіх беларускіх слоў.

Мерапрыемства стала выдатнай нагодай абудзіць цікавасць да роднай мовы і яшчэ раз нагадала ўсім, як важна шанаваць сваю родную мову.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*