Конкурс творчых работ «Леў Сапега і яго спадчына» (да 465-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі).
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі. Конкурс таксама дае магчымасць праявіць свае таленты і здольнасці рознаму колу зацікаўленых, не залежна ад узросту.
Да ўдзелу запрашаюцца таленавітыя людзі (прафесіяналы і аматары) мастакі, фатографы, майстры народных рамёстваў і інш.
Прымаюцца працы па наступных намінацыях:
- Выяўленчае мастацтва (жывапіс, графіка і інш.)
- Фота-відэа выявы, дызайн-праекты (макеты буклетаў, візітовак і інш.)
- Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
З 04.04.2022–30.04.2022 дасылайце свае працы па адрасе: Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, г.п. Ружаны, вул. Урбановіча, 15А, 225154, альбо на электроны адрас: ruzhany_museum@pruzhany.by з пазнакай «Конкурс».
Пытанні па тэл.: 8(01632)2-92-24, 8(029)9566408
Пераможцаў конкурсу чакаюць узнагароды!