Ноч у музеі. Спевы роднай зямлі.

20 мая у Ружанскім палацавым комплексе Сапегаў прайшло свята “Ноч у музеі. Спевы роднай зямлі”.

Пад час мерапрыемства кожная зала музея падарыла наведвальнікам станоўчыя эмоцыі і ўражанні.

Зала №1 “Літаратурная гасцёўня” пазнаёміла з жыццём і творчасцю нашага земляка Міхася Забэйды-Суміцкага. Праграмма “Нізкі паклон песням тваім” была арганізавана Ружанскай гарпасялковай бібліятэкай.

На майстар-клас “Роспіс па шклу” гасцей чакала зала №2 і народны майстар Марыя Кулецкая. Кожны змог навучыцца народнаму рамяству і зрабіць сабе шклінку-маляванку!

Зала №3 дазволіла гасцям зрабіць цікавыя фотаздымкі ў інтэр’еры беларускай хаткі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах па выцінанцы, пластылінаграфіі пад кіраўніцтвам майстроў з Ружанскага шматпрофільнага цэнтра па работе з дзяцьмі і моладдзю і лепцы з гліны пад кіраўніцтвам майстра Віталя Раманоўскага.

Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з выставай, прысвечанай Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму, якая размесцілася у зале №4. Паглядзець фотоздымкі, паштоўкі і дакументы, якія адлюстроўваюць жыццевы і творчы шлях нашага земляка, пачуць песні ў яго выкананні, частуючыся кавалачкам духмянага пірага з кубачкам гарбаты.

Самыя кемлівыя прынялі удзел у віктарыне “Смак мовы”, а самыя уважлівыя госці змаглі паўдзельнічаць у квэсце і знайсці 6 музейных экспанатаў па іх фрагментах.

Для самых маленькіх на пляцоўцы каля музея была арганізавана праграмма з беларускімі народнымі гульнямі.

А зала №5 пацешыла гледача аўтэнтычнымі беларускімі песнямі ў выкананні гурта “Бабіна лета” Ліноўскага СДК.

Госці змаглі дакрануцца да гісторыі родных мясцін, навучыцца новаму і весела правесці суботні вечар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*