Збор сродкаў на захаванне сінагогі!

На землях сучаснай Беларусі з даўніх часоў жылі людзі розных народаў і рэлігій. Ужо з XV ст. з Заходняй Еўропы на нашых землях пачалі сяліцца яўрэі, якія праследаваліся каталіцкай царквой, падвяргалася ганенням і знішчэнню.

Дакладна вядома, што ў пачатку XVII ст. у Ружанах мелася яўрэйская абшчына (кагал), якая падначальвалася Берасцейскаму вааду. Афіцыйны дазвол жыць у мястэчку, мець дамы і сінагогі яўрэі атрымалі ад Льва Сапегі ў 1629 г. У завяшчанні ён патрабаваў ад сваіх нашчадкаў захоўваць гэтыя правы на вечныя часы.

Рэшткі будынка былой сінагогі, які мы сёння можам бачыць у пасёлку Ружаны, з’яўляюцца сведкам яўрэйскай гісторыі на беларускай зямлі.

Сінагога была ўзведзена ў XIX ст. і мае тыповае аб’ёмна-прасторавае рашэнне. Яна з’яўляецца помнікам архітэктурнага стылю  эклектыка.

Пасля вайны ў будынку змяшчаліся склады, млын, кацельня, гараж. Нажаль, цяпер будынак разбураецца.

Звяртаемся да ўсіх неабыякавых людей, якія клапоцяцца аб захаванні спадчыны Беларусі. Калі ў вас ёсць жаданне прыняць удзел у фінансаванні работ па захаванні будынка былой сінагогі ў г.п.Ружаны, вы маеце магчымасць ахвяраваць сродкі на наступны рахунак:

“Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь
Расчетный счет BY09 АКВВ 3600 2251 1000 9000 0000
УНП 200676206
ОАО «АСБ Беларусбанк», г.Минск
BIK банка AKBBBY2X
Код дохода 54.04 – Поступление средств самообложения”

Абавязкова ў графе “назначение платежа” ўкажыце мэту, на якую вы пералічваеце сродкі – “сохранение здания бывшей синагоги в г.п.Ружаны”. У выпадку пераводу сродкаў праз мабільны дадатак неабходна выбраць функцыю “Перевод по реквизитам”.

Крыніца: http://kultura.pruzhany.by/shanc-na-zaxavanne/

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*