
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
Пружанскі раённы выканаўчы камітэт праводзяць у Ружанах навукова-практычную канферэнцыю «Ружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна»
Праграма канферэнцыі:
12.00 – Адкрыццё канферэнцыі. Пленарнае пасяджэнне (Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў)
15.30 – праца секцый:
1. “Спадчына Ружан і ваколіц: гісторыя, архітэктура і мастацтва” (Ружанскі сельскі выканаўчы камітэт);
2. “Спадчына Ружан і ваколіц: біяграфічныя даследаванні, этнаграфія і фальклор” (нядзельная школа храма св.апосталаў Пятра і Паўла г.п.Ружаны);
3. “Актуальныя пытанні беларускай этналогіі і гуманітарыстыкі” (Ружанскі сельскі выканаўчы камітэт)
Падчас канферэнцыі можна будзе набыць выданні па гісторыі і культуры Беларусі, краязнаўстве, якія прадставіць крама “Акадэмкніга” (г.Мінск).
