Дзень роднай мовы ў музеі

21 лютага ў Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце, адзначаецца Дзень роднай мовы. У гэты дзень у музеі прайшло мерапрыемства для навучэнцаў ДУДА “Ружанскі ШПЦ”, прысвечанае нашай роднай беларускай мове — QUIZ-гульня «Дзень роднай мовы». Падзяліўшыся на 2 каманды, вучні адказвалі на пытанні, прысвечаныя беларускай літаратуры, словам, якія не маюць аналагаў у рускай мове, і беларускім фразеалагізмам. Удзельнікі гульні праверылі свае веды беларускай мовы, пераводзячы словы і словазлучэнні з беларускай мовы на рускую мову. Дзеці атрымалі масу эмоцый і засталіся пад вялікім уражаннем ад праведзенай гульні. Мерапрыемства падкрэсліла важнасць роднай мовы ў фарміраванні ідэнтычнасці і выхаванні культурнага гонару сярод падрастаючага пакалення. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству  дзеці змаглі адчуць каштоўнасць каманднай працы і важнасць умення шукаць адказы на пытанні разам.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*