Рэстаўрацыя ўсходняга корпуса Ружанскага палацавага комплекса роду Сапегаў

На сёняшні дзень на адной з вядомейшых гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь – Ружанскім палацавым комплексе роду Сапегаў – працягваюцца рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.

Яшчэ ў 2008 г., дзякуючы ініцыятыве мясцовых уладаў, было распачата аднаўленне гэтага ўнікальнага архітэктурнага помніка дзеля захавання і папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай дзяржавы. Адным з фактараў пачатку такіх работ стала таксама перспектыўнае знаходжанне палацавага комплекса, што адкрывала магчымасці ўключэння яго ў разнастайныя турыстычныя маршруты, надавала прывабнасць у сферы развіцця мясцовага і знешняга турызму.

Да канца 2011 г. на ўязной браме, усходнім і заходнім флігелях палацавага комплекса ажыццяўляліся работы на сродкі раённага бюджэта, што дало магчымасць адкрыць у адноўленнай частцы музей.

У 2012 г. пачалася рэстаўрацыя ўсходняга корпуса, у якім некалі знаходзіліся манеж і тэатр. Сродкі на вядзенне гэтых работ выдзяляюцца з раённага бюджэта і Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Да ліпеня 2021 г. ужо ўмацаваны падмурак, праведзены работы на фасадзе, ідзе ўстаноўка даху і вокнаў.

Крыница: Отдел культуры Пружанского райисполкома

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*