У Беларусі пройдзе арганны фестываль, у межах якога будзе дадзена 56 бясплатных канцэртаў у каталіцкіх святынях дзвюх дыяцэзій

З 8 чэрвеня па 13 кастрычніка ў касцёлах у Пінску, Мядзведзічах, Ружанах, Іванаве (Пінская дыяцэзія) і ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе фестываль акадэмічнай арганнай і камернай музыкі Ars magna organi — «Вялікае мастацтва аргана», у межах якога будзе дадзена 56 бясплатных канцэртаў.

10 бясплатных канцэртаў арганнай і камернай музыкі пройдуць з 14 верасня па 13 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах на барочным аргане канца XVIII – першай паловы XIX стагоддзя. Тут выступяць 8 арганістаў і два барочныя камерныя калектывы. Арганізатар — Пружанскі раённы выканаўчы камітэт.

  • 14 верасня (субота), 13.00 — Сяргей Чарапанаў (Расія / Любек, Базаў, Германія)
  • 15 верасня (нядзеля), 13.00 — Кацярына Іванова (Віцебск)
  • 21 верасня (субота), 14.00 — Ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (арган): «Нямецкія кантаты і духоўныя канцэрты XVII стагоддзя»
  • 22 верасня (нядзеля), 13.00 — Загорскі-квартэт (Мінск)
  • 28 верасня (субота), 13.00 — Заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая (Полацк)
  • 29 верасня (нядзеля), 13.00 — Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск)
  • 5 кастрычніка (субота), 13.00 — Кацярына Нікалаева (Мінск)
  • 6 кастрычніка (нядзеля), 13.00 — Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў (Мінск)
  • 12 кастрычніка (субота), 13.00 — Дзюла Сіладзьi (Дэбрэцэн, Венгрыя)
  • 13 кастрычніка (нядзеля), 13.00 — Ганна Лабкоўская (Мінск)

Крыніца: https://catholic.by/3/news/announcements/17337-u-belarusi-projdze-arganny-festyval-u-mezhakh-yakoga-budze-dadzena-56-byasplatnykh-kantserta-u-katalitskikh-svyatynyakh-dzvyukh-dyyatsezij

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*