З 8 чэрвеня па 13 кастрычніка ў касцёлах у Пінску, Мядзведзічах, Ружанах, Іванаве (Пінская дыяцэзія) і ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе фестываль акадэмічнай арганнай і камернай музыкі Ars magna organi — «Вялікае мастацтва аргана», у межах якога будзе дадзена 56 бясплатных канцэртаў.
10 бясплатных канцэртаў арганнай і камернай музыкі пройдуць з 14 верасня па 13 кастрычніка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах на барочным аргане канца XVIII – першай паловы XIX стагоддзя. Тут выступяць 8 арганістаў і два барочныя камерныя калектывы. Арганізатар — Пружанскі раённы выканаўчы камітэт.
- 14 верасня (субота), 13.00 — Сяргей Чарапанаў (Расія / Любек, Базаў, Германія)
- 15 верасня (нядзеля), 13.00 — Кацярына Іванова (Віцебск)
- 21 верасня (субота), 14.00 — Ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (арган): «Нямецкія кантаты і духоўныя канцэрты XVII стагоддзя»
- 22 верасня (нядзеля), 13.00 — Загорскі-квартэт (Мінск)
- 28 верасня (субота), 13.00 — Заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая (Полацк)
- 29 верасня (нядзеля), 13.00 — Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск)
- 5 кастрычніка (субота), 13.00 — Кацярына Нікалаева (Мінск)
- 6 кастрычніка (нядзеля), 13.00 — Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў (Мінск)
- 12 кастрычніка (субота), 13.00 — Дзюла Сіладзьi (Дэбрэцэн, Венгрыя)
- 13 кастрычніка (нядзеля), 13.00 — Ганна Лабкоўская (Мінск)
Крыніца: https://catholic.by/3/news/announcements/17337-u-belarusi-projdze-arganny-festyval-u-mezhakh-yakoga-budze-dadzena-56-byasplatnykh-kantserta-u-katalitskikh-svyatynyakh-dzvyukh-dyyatsezij