Увага! Вакансія!

Аддзел культуры Пружанскага раённага выканаўчага камітэта абвяшчае конкурс на заняцце вакантнай пасады дырэктара дзяржаўнай установы культуры «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў».

Час правядзення конкурсу – да 1 студзеня 2023 г.

Патрабаванні да кандыдата:

— вышэйшая адукацыя;

— камунікатыўнасць;

— валоданне дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь.

Пажадана наяўнасць вопыту працы на кіруючых пасадах. Вопыт работы ва ўстановах культуры вітаецца.

Час падачы заяў – да 30 лістапада 2022 г.

Кандыдат на заняцце пасады дырэктара дзяржаўнай установы культуры «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» павінен падаць дакументы:

— заява на імя начальніка аддзела культуры Пружанскага райвыканкама;

— рэзюмэ;

— копіі дакументаў аб адукацыі і іншыя дакументы (па жаданні кандыдата).

Дакументы накіроўваюцца на адрас: 225133, Брэсцкая вобл., г.Пружаны, вул.Савецкая, 10, каб. 3 ці на электронныя адрасы: kultura_pruzhan@brest.byoirkdm@pruzhany.by.

Тэлефоны для даведак: 8(01632)34245, 34122.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*