ВЫСТАВА «БЕЛАРУСКАЯ ВЫШЫВАНКА» АДКРЫЛАСЯ Ў МУЗЕІ !

 

У выставачнай зале музея пачала працу часовая экспазіцыя «Беларуская вышыванка». Праект знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі традыцыямі ткацтва і вышыўкі Ружанскага краю праз працы мясцовых майстроў народных рамёстваў.

Галоўнымі экспанатамі выставы сталі традыцыйныя беларускія ручнікі. Кожны з іх — гэта не проста прадмет побыту, а зашыфраванае пасланне з мінулага. Мясцовыя майстры беражліва перанеслі на палотны старадаўнія арнаменты, якія сімвалізуюць дабрабыт, моцную сям’ю, багаты ўраджай і абарону ад нягод. Наведвальнікі змогуць убачыць як старадаўнія саматканыя ручнікі, так і сучасныя працы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках крыжыка і гладзі.

Часовая экспазіцыя разгарнулася ў гістарычных сценах «Беларускага Версаля» што стварае дзіўны кантраст паміж манументальнай палацавай архітэктурай і вытанчаным, душэўным народным мастацтвам.

Экспазіцыя дзейнічае на працягу двух летніх месяцаў — у чэрвені і ліпені.

Запрашаем дакрануцца да вытокаў беларускай культуры!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*
*