Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца выкладчыкі, навукоўцы, дактаранты, аспіранты, магістранты, прадстаўнікі ўстаноў культуры, устаноў адукацыі.
Месца правядзення – ДУК «Ружанский палацавы комплекс роду Сапег».
Мовы канферэнцыі – беларуская, руская, польская, літоўская.
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
Аб’ём да 10 старонак. Палі – 2 см з кожнага боку, шрыфт – 14, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – палутарны, спасылкі на літаратуру ў квадратных дужках. Пры наяўнасці спасылак спіс выкарыстаных крыніц абавязковы (у алфавітным парадку).
Афармленне:
1-ы радок – зверху справа тлустым курсівам: ініцыялы аўтара, прозвішча;
2-і радок – зверху справа тлустым курсівам: назва арганізацыі;
3-і радок – зверху справа тлустым курсівам: горад;
4-ы радок – пасля водступу с выраўноўваннем па цэнтры тлустым шрыфтам загалоўнымі літарамі: НАЗВА ДАКЛАДА (гл. Дадатак 1).
Асобным дакументам высылаецца заяўку на ўдзел (гл. Дадатак 2).
Даклад і заяўку неабходна прадставіць да 5 красавіка па электроннай почце: kafkult@buk.by.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне манаграфічнага зборніка.