Дорогие друзья, мы рады Вам сообщить, что сувенирная лавка нашего музея теперь реализовывает новые виды продукции.
Сейчас в нашей лавке Вы можете приобрести необыкновенной красоты шарфы авторской работы Марины Мары (Коноваловой), выполненные в технике батик по шелку и кашемиру. Такой эксклюзивный и дорогой предмет одежды подойдет как в качестве подарка, так и в качестве украшения для себя любимой. Кроме того, в лавке имеются и художественные работы художницы: пастельная работа «Сынковичи» и работа в технике масляной живописи «Ружанский дворец в обрамлении ирисов».
Обновился ассортимент и гончарных изделий: пиалы с авторской росписью, небольшие чашечки, сосуд для вина и многое другое.
Новинкой в нашей лавке стали свечи ручной работы! Особенно актуально для молодоженов: здесь Вы сможете приобрести свечи на венчание, а также свечи для обряда «Семейный очаг». В разном цветовом решении и с неповторимым рисунком они смогут стать прекрасным дополнением праздника или подарком для близких, друзей, а также дорогих учителей на профессиональный праздник.
Пасля некалькіх гадоў перапынку ў палацава-паркавым ансамблі роду Сапегаў у г.п. Ружаны аднавілася свята «Ружанская брама». Прайшло яно, як і было абвешчана, у мінулую суботу.
Некалькі гадоў запар масавыя мерапрыемствы абмяжоўваліся з-за каранавіруснай інфекцыі. Гэтая «карона» значна паўплывала на нашы звычкі, традыцыі, але як толькі хвароба крыху адступіла, людзі нібы спахапіліся, адчулі недахоп зносін. І сёлетняе лета стала гарачым не толькі па надвор‘і, але і па колькасці святаў рознага маштабу.
Забягаючы наперад, адзначым, што свята ў Ружанах было арганізавана на самым вышэйшым узроўні. Тут пастараліся ўсе: самі гаспадары, а гэта супрацоўнікі сельвыканкама, работнікі культуры як раённыя, так і мясцовыя, органы правапарадку і многія іншыя.
Даводзілася ўдзельнічаць у многіх мерапрыемствах такога кшталту, ёсць з чым параўноўваць. Адзначым, што наша было нічым не горшае за святкаванні, наладжаныя, напрыклад, у Мінскай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях, а можа ў некаторых момантах і лепшае. На тэрыторыі палацавага комплексу панавала па-хатняму ўтульная, весёлая і яскравая атмасфера. Можна было паўдзельнічаць у рыцарскіх турнірах, пастраляць з лука, пакідаць на трапнасць сякеры, адчуць сябе рыцарам дамскага сэрца, патанчыць пад старадаўнюю музыку, якую так добра выконвала дзяўчына на валынцы. Былі і іншыя забавы, якія прыйшліся да спадобыяк дзецям, так і дарослым людзям.
Зацікавілі вырабы рамеснікаў, якія прыехалі не толькі з Пружаншчыны, але і з іншых куткоў Беларусі. Можна было набыць ганчарны посуд, гліняныя, гіпсавыя цацкі, статуэткі, вышываныя рушнікі, кашулі, блузы, бытавыя рэчы з дрэва і многае іншае на любы густ і кашалёк. Можна было паспытаць прысмакаў, пакаштаваць і купіць мёд, садавіну, агародніну. Зрабіць экскурсію па самім палацы, акунуцца ў эпоху шляхціцаў, уладароў, князёў…
А ў гэты час на сцэне свята выступалі шматлікія майстры мастацтваў.
Арганізатары паклапаціліся літаральна пра кожнага гледача — ад самых маленькіх да сталых. У адпаведнасці з гэтым фарміравалася праграма «Ружанскай брамы». Следам за канцэртам творчых калектываў і выканаўцаў раёна і вобласці на сцэну выйшлі госці са сталіцы — любімы многімі і добра знаёмы з дзяцінства заслужаны калектыў краіны, беларускі ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Хіба можна было не пусціцца ў скокі пад іх «Марусеньку», «Вечарынку», «Гарыць касцёр», «Родную хату», «Мы вам жадаем», «Чарку на пасашок» і многія іншыя кампазіцыі? Госці свята проста не маглі ўсядзець на месцы, танцавалі і дарослыя, і дзеці. І, канечне, віталі калектыў Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам кампазітара, народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага шчырымі апладысментамі.
Наступнай часткай стаў своеасаблівы гістарычна-музычны экскурс — тэатралізаваная праграма «У будучыню праз стагоддзі». Падчас яе ўзгадалі гісторыю палаца, будаўніцтва якога распачалося напачатку XVII стагоддзя па распараджэнні канцлера ВКЛ, галоўнакамандуючага войскамі, гетмана Льва Сапегі. Успомнілі, што ў Ружанах раней была шыкоўная шматтысячная бібліятэка, існавалі вялікая мастацкая галерэя і адзін з лепшых у Еўропе тэатраў. Склепы ж палаца захоўвалі дзяржаўную казну.
Зачаравалі выкананне спеву «Господи, Иисусе Христе, помилуй мя грешного» і танец анёлаў.
З радасцю прывітаў гасцей на свяце старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. Па словах кіраўніка раёна, яно стала сапраўдным брэндам Пружаншчыны. «Ружанская брама» брала перапынак, каб вярнуцца гучна і ярка.
Як адзначыў Міхаіл Міхайлавіч, рэстаўрацыя комплексу пачалася яшчэ ў 2008-м. За гэты час праведзена значная частка работ, але спыняцца на гэтым не збіраюцца. Згодна з Указам Прэзідэнта выдаткаваны дадатковыя сродкі з фонду па падтрымцы культуры і мастацтва на аднаўленне Беларускага Версалю. Уласна, зараз вядуцца работы па рэстаўрацыі ўсходняга тэатральнага корпуса, плануецца вярнуць гістарычны выгляд ўсходняй аркадзе. Міхаіл Грышкевіч пажадаў усім атрымаць асалоду ад свята і зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі.
А ці магло быць інакш? І вось на сцэне з’явіўся першы састаў народнага вакальнага ансамбля Пружанскага Палаца культуры «2+2» з песняй «Спадчына» на словы Аляксандра Казея і музыку Аляксандра Котава?!
Яны саступілі галоўную сцэнічную пляцоўку свята гасцям з Мінска — шоу барабаншчыкаў «Перцы». Гэта было гучна і віртуозна, а рытмы барабанаў выдатна дапаўнялі светлавое афармленне.
Яшчэ да пачатку канцэрта групы «Дразды» да сцэны пачалі прабівацца фанаты Віталя Карпанава і ўсіх астатніх удзельнікаў калектыву, каб зрабіць фота. Ну, а сам канцэрт гурта стаў сапраўдным усплёскам эмоцый. Усё яшчэ і таму, што яго песні добра вядомы маладому пакаленню. Не абышлося без кампазіцыі, якая апошнім часам стала сапраўднай візітоўкай выканаўцаў — «Хата бацькоў». У сценах Ружанскага палаца яна напоўнілася асаблівым сэнсам.
А вось святлом тэрыторыю комплексу запоўнілі мінскія фаершчыкі. Сапраўды, агонь ва ўмелых руках пераўтавараецца ў сапраўднае мастацтва!
Далей на першы план выступілі ўжо вакалісты, якіх госці свята, асабліва фанаты «Х-фактару», вельмі чакалі. На «Ружанскую браму» прыехалі фіналісты і суперфіналісты, бадай, самага рэйтынгавага тэлепраекта краіны.
Адзінаццаць выканаўцаў, якіх выбіралі суддзі і гледачы, за якіх мы разам перажывалі падчас прамых эфіраў, як пасля расказала Ніколь Фургал, упершыню далі канцэрт такім складам. Дарэчы, упершыню пабывалі «іксфактараўцы» і на Брэстчыне, што ўдвая прыемней для жыхароў нашага раёна. Артысты выканалі вядомыя хіты і аўтарскія кампазіцыі, многія з якіх знаходзяцца ў пастаяннай ратацыі беларускіх радыёстанцый. У кожнага вакаліста была свая «фішка». Так, пераможцу першага сезона Андрэя Панісава літаральна акружылі дзеці. Немагчыма было не пачаць танцаваць пад хіты ў выкананні Арцёма Чыркова. Выйшаў да гледачоў Фахрыдзін Хакімаў… Увогуле, пра гэты канцэрт можна расказваць яшчэ вельмі доўга. Таму з нецярпеннем чакаем другі сезон праекта «Фактар.by», які выйдзе на экраны ўжо ў кастрычніку, і спадзяёмся, што ён падорыць краіне яшчэ больш яркіх імёнаў.
Фінальным акордам свята стаў рознакаляровы феерверк. Ён быў дадзены ўжо 21 жніўня і размаляваў начное ружанскае неба яркімі фарбамі. Многія госці пасля прызнаваліся: такога салюту яны яшчэ не бачылі. Ды і само свята, канечне, застанецца ў памяці надоўга. Верым, што яно, як і раней, будзе традыцыйным і ўжо праз год зноў збярэ жыхароў усёй краіны і нават бліжняга замежжа ля сцен велічнага палаца.
Віктар Ільюшчанка, Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік
В Ружанском дворцовом комплексе рода Сапег состоялось открытие персональной выставки Ольги Гроусс «Отражение».
Ольга родилась в г. Житомире (Украина) в семье военнослужащего. Жизнь их семьи – это бесконечная череда переездов в разные места: северные острова Новой земли Заполярья, Батуми в Грузии, Москва, Минск, Брест. В Беларусь семья переехала в 1988 г.
В 1998 г. Ольга окончила математический факультет Белорусского государственного педагогического университета имени М.Танка. Еще в студенчестве Ольга начала искать себя в искусстве – ходила в художественную студию, занималась в народном театре, училась в Независимой школе кино и телевидения, работала ассистентом режиссера в продюсерской компании «Фора-фильм».
Уже имея семью и двоих детей, Ольга поступает в театрально-художественный колледж г. Москвы на отделение художественно-бутафорского оформления спектакля. С первых дней учебы мир засиял новыми красками. «Я даже не думала, что учеба может быть такой увлекательной!» – вспоминает художница.
Сегодня Ольга Гроусс руководит Народной студией «Рисунок и живопись» в Национальном центре художественного творчества детей и молодежи г. Минска, ведет активную творческую жизнь и участвует в выставочных проектах.
Выставка «Отражение» – это путешествие в мир живописи, цвета и эмоций. Картины в разных художественных стилях несут образы городских пейзажей, фигуративной живописи и яркой абстракции. Сейчас она создаёт полотна в стиле «концептуализм».
О своём восприятии жизни Ольга говорит: «Для меня живопись – это возможность изобразить и то, что видишь, и то, что чувствуешь. Взаимодействие внешнего и внутреннего так или иначе присутствует в каждой работе. Любая абстрактная работа всегда имеет отправные точки в реальности, более или менее заметные. Это как зеркало – мир отражается в тебе, а ты – в работах».
Приглашаем всех познакомиться с творчеством Ольги Гроусс до конца сентября 2022 года.
Завершить наш проект «Четыре четверга» мы бы хотели не просто экспонатом, а целым интерьерным камином, выполненным из кафеля XIX века!
Сказочный, эксклюзивный, неповторимый он привлекает внимание посетителей и является одним из излюбленных мест для фотоснимков.
Кафель находился в усадебном доме рода Трембицких в поселке Интернациональный (Линово) Пружанского района. После демонтажа он оказался в идеальном состоянии, даже не потребовалась реставрация. Среди привезенных керамических плиток были угловые и карнизные, что позволило воссоздать камин в оригинальном виде – как в усадьбе, заложенной на рубеже XVIII–XIX веков Винцентом Трембицким.
На оборотной стороне экспоната есть надпись на польском языке «PRUSZKOW» («Прушков»), что указывает на страну производства. Изразцы были изготовлены в польском городе Прушкув (ранее Прушков) и привезены владельцем усадьбы.
Третий четверг мы посвятим предмету конской упряжи – поддужному колокольчику.
Эта небольшая вещь часто становилась предметом коллекционирования. Данный вид колокольчика называют «поддужным», так как лучшим местом для его крепления служила именно дуга. Хотя подвешивать его могли где угодно: под шеей лошади, на постромках по бокам, на санях и повозках. Поэтому колокольчик называют не только поддужным, но и ямским, дорожным, дужным или упряжным.
С конца XVIII в. до начала XX в., поддужные колокольчики играли заметную роль в народном быту. Они использовались, главным образом, в почтовых и курьерских тройках лошадей, подвешивались под дугой коренника (средней лошади).
Сегодня второй четверг месяца, а это значит, что мы снова расскажем вам про еще один экспонат – швейную машинку «TITAN». В экспозиционном зале музея находится интересная машинка c ручным приводом немецкого производства фирмы «Winselmann».
Швейное дело зародилось вместе с необходимостью шить одежду. Долгое время основными швейными инструментами были шило, крючок и игла с ушком. Именно игла вошла в основу первых швейных машин и остается основой современных.
Первыми в изобретении швейного устройства были голландцы (XIV в.), которые применяли колесную машину для сшивания длинных парусных полотен. Она была очень громоздкая и занимала много места. А вот первый проект малогабаритной швейной машинки был предложен в конце XV века Леонардом да Винчи, но он так и не воплотился в жизнь. Запатентованную швейную машину с ручным приводом создал Томас Сант в 1790 году.
Дорогие друзья, мы снова начинаем наш проект «Четыре четверга», где расскажем об интересных музейных предметах, которые находятся в фондах музея: в постоянной экспозиции или в фондохранилищах.
Напомним, в рамках проекта каждый четверг июля мы будем знакомить Вас с уникальными предметами из фондов музея.
4 четверга = 4 предмета.
И первый четверг мы посвятим предмету, который находится в экспозиции музея и часто притягивает внимание посетителей. Речь пойдет про интересную работу, соединяющую в себе 4 иконы: Нерукотворного образа Господа Иисуса Христа, Богоматери с Младенцем, Святой Троицы и Святителя Николая Чудотворца. Это работа современного художника из Брестской области, Ивановского района – Янки Романовича. Написаны иконы на деревянной доске, которая раньше представляла собой предмет быта. От старого предназначения на работе можно увидеть фрагменты красочного слоя – коричневой и белой эмали, отверстия от гвоздей. Техника выполнения икон – масляная живопись. Дополнительно состаренная работа вводит в заблуждение зрителя. Кажется, что иконостас был частью интерьера сельского домика, где занимал почетное место – красный угол. К такому способу написания работ, живопись на деревянных элементах утилитарного предназначения, автор прибегает часто. Среди работ Янки Романовича можно увидеть иконы, написанные на старых прялках, фрагментах мебели и т.д. Работа была написана автором в 2010 году и представлена на персональной выставке в нашем музее в 2013 году. После выставки художник преподнес работу в дар в фонды музея.